Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-я-добрую-кнігу

Гэта старая версія дакумента!


Эдзі Агняцвет — Я добрую кнігу...

Я добрую кнігу
Як цуда люблю.
Яна асвятляе
Людзей і зямлю.

На кожнай старонцы
Адкрыю сакрэт.
Там ветразь пад сонцам,
Таемны сусвет.

З табою, кніга добрая,
Прыйшлі ў новы век.
Ты мудрая і шчодрая,
Як добры чалавек.

З табой пачынае
Дарогу герой,
Ён прагна чытае,
Сябруе з табой.

Душою прыгожы
Расце будаўнік –
I жыць ён не можа
Без песень і кніг.

Я добрую кнігу,
Як цуда люблю.
Яна асвятляе
Людзей і зямлю!

Падобныя старонкі

  • па-матывах-твора
  • мініяцюрная-кніга
  • кніга-на-беларусі
  • кнігі-дапамагаюць-падарожнічаць
  • іван-шамякін/іван-шамякін-кнігі
творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-я-добрую-кнігу.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki