Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-яблыня

Гэта старая версія дакумента!


Эдзі Агняцвет — Яблыня

Зіма ў разгары. Сцюжа. Іней.
І вецер з поўначы прыбег.
На дрэвах – бэзавы, і сіні,
і белы, і ружовы снег.

У футра цёплае адзета
ў садзе яблыня стаіць.
Яна стамілася за лета,
напрацавалася і спіць.

Не чуе песенькі сініцы,
не чуе гоману вятроў.
Ёй сёння спелы жнівень сніцца,
яго гарачая любоў.

Ёй сніцца яркі дзень высокі,
паветра жнівеньскага пах –
сваіх дзяцей чырванашчокіх
яна трымае на руках.

Падобныя старонкі

творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-яблыня.1755963881.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki