Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пятрусь-макаль:пятрусь-макаль-яблыня

Пятрусь Макаль — Яблыня

Пасадзіў калісьці на світанку
Яблыньку малую каля ганку.
– Хай расце.

Працаваць мне хмара памагала –
Клапатліва глебу палівала.
– Хай расце.

Я і сонца ў зімнюю часінку
Сагравалі кволую сцяблінку.
– Хай расце.

Хутка я з кватэры пераеду.
А ўраджай знімаць майму суседу.
– Хай расце.

Пэўна, недзе ля другога дому
Садзіць дрэўца друг мой незнаёмы…
– Хай расце.

Падобныя старонкі

творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-яблыня.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki