Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-хлеб

Эдзі Агняцвет — Хлеб

Жыта-жыта, жоўтае калоссе!
Навакол бурштынавы разліў.
За гарачым жніўнем прыйдзе восень –
Гаспадыня хмар, садоў і ніў.

І красою фарбаў разнастайных
Разгарацца шумныя лясы.
А пакуль плывуць-плывуць камбайны,
Падаюць са звонам каласы.

Жыта-жыта! Доўгая дарога –
Ад зярнят, рассыпістых, малых,
Да буханкі хлеба аржанога,
Да акрайца у руках тваіх.

Падобныя старонкі

творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-хлеб.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:04 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki