творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-твая-настаўніца
Гэта старая версія дакумента!
Эдзі Агняцвет — Твая настаўніца
Яна – твой першы капітан,
у жыццё ты з ёю адплываеш:
то рэчку Сож, то акіян
ты з ёю адкрываеш.
А лічбы пад яе рукой –
разумныя, жывыя!
Яны становяцца ў строй,
нібыта вартавыя…
Яна – твой казачнік, паэт,
і ты, як быццам першы,
уваходзіш у прасторны свет
былін, паэм і вершаў.
І любіш ты, як ён, як я,
жанчыну ў строгім плацці.
Яна – настаўніца твая,
твая другая маці.
Падобныя старонкі
- свята-настаўніцы
- пах-грыбоў
творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-твая-настаўніца.1755963881.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin