Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-першая-настаўніца

Сяргей Грахоўскі — Першая настаўніца

Я не забуду ніколі
Сшыткі, пеналы, буквар,
Першыя радасці ў школе,
Першай настаўніцы твар.

Я не забуду ніколі
Рукі яе, што вялі
Нас, як па роднаму полю,
Па неабсяжнай зямлі.

Я не забуду ніколі
Ясных і добрых вачэй.
Можа, ад іх наваколле
Стала шырэй і ярчэй.

Першай настаўніцы словы,
Дзе мне не здарыцца быць,
Так, як і матчыну мову,
Нельга ніколі забыць.

Падобныя старонкі

творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-першая-настаўніца.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:04 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki