Эдзі Агняцвет — Твая настаўніца

Яна – твой першы капітан,
у жыццё ты з ёю адплываеш:
то рэчку Сож, то акіян
ты з ёю адкрываеш.

А лічбы пад яе рукой –
разумныя, жывыя!
Яны становяцца ў строй,
нібыта вартавыя…

Яна – твой казачнік, паэт,
і ты, як быццам першы,
уваходзіш у прасторны свет
былін, паэм і вершаў.

І любіш ты, як ён, як я,
жанчыну ў строгім плацці.
Яна – настаўніца твая,
твая другая маці.

Падобныя старонкі