Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-слова-пра-маці

Гэта старая версія дакумента!


Эдзі Агняцвет — Слова пра маці

Раней за ўсіх яна ўстае,
пазней за ўсіх кладзецца.
Яна жыве, яна пяе, –
і дзецям лепш пяецца.

Ты рос, як цёплы каласок,
пры месяцы і зорах
Пачуеш мілае «сынок»,
хоць будзе і за сорак…

За словам «маці» ў свет пайшлі
маленства,

мара,

мова.

I мір, і мужнасць па зямлі –
жыцця твайго асновы.

Каб не тужыла па начах, –
ёй падрастай на ўцеху!
Хай будзе ў матчыных вачах
пабольш іскрынак смеху!

Ты не шкадуй ласкавых слоў
для роднай, для адзінай.
Адказвай маці на любоў –
будзь верным, добрым сынам!

Падобныя старонкі

  • сустрэча-з-маці
  • на-скрыжаванні
  • янка-золак/янка-золак-ода-маці
  • да-маці
  • i-надыходзіць-дзень
творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-слова-пра-маці.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki