творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-рабінка
Гэта старая версія дакумента!
Эдзі Агняцвет — Рабінка
Яна ў двары ля дрэў дарослых
Расці нядаўна пачала.
Яе здзіўлялі травы ў росах,
Сцяжынка, ластаўка, пчала.
Яе ж, маленькай і пахілай,
Амаль ніхто не прыкмячаў.
А мне была чамусьці мілай –
І паліваў, і даглядаў.
Лісточак востры, як з’явіўся,
Блізнят паклікаў за сабой…
Ля дрэўца мімаходзь спыніўся
Хлапец з мянушкаю Разбой.
Рабінку гнуў ён і калечыў!
Я гэта ўбачыў – сам не свой.
Паспеў ён крыкнуць:
«Ты, малеча!»
Я ж кінуўся ў кулачны бой.
І лупцаваў падлетка злога –
Цяпер ён дасць сабе зарок!
Я ростам меншы, ды нічога!
Ён напалохаўся і ўцёк.
Стаяла мілая рабінка,
Яна была жывой, жывой!
І, як удзячная дзяўчынка,
Мне ўсё ківала галавой.
Падобныя старонкі
- рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-пасадзіце-рабінку
- алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-рабіна-над-вірам
- рабіна-4869
- яўген-крупенька/яўген-крупенька-рабінка
- прыгажуня-рабіна
творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-рабінка.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1