творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-мінскія-сосны
Эдзі Агняцвет — Мінскія сосны
Вы любіце парк імя Горкага?
Прыходзьце сюды пагуляць!
Тут сосны стаяць на пагорку –
аб нечым шумяць і шумяць.
Таемны стаіць планетарый –
там цэлы змясціўся сусвет.
Там добра аб космасе марыць
і слухаць сакрэты планет.
А выйдзеш на ўзгорак вясёлы –
якіх тут не знойдзеш забаў!
Я сеў на чароўнае кола –
на небе самім пабываў.
Падобныя старонкі
творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-мінскія-сосны.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:04 — vedybeadmin