творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-музыка-лесу
Гэта старая версія дакумента!
Эдзі Агняцвет — Музыка лесу
Зялёную форму
Надзелі лясы;
Умытыя ліўнем,
Растуць верасы.
Прыслухаўся вецер –
Стары дырыжор:
Ці сёння гатовы
Салісты і хор?
Спачатку на клёнах
Зайгралі лісты,
Азваліся травы,
Густыя кусты.
І сосны на скрыпках
Зайгралі ў адказ,
І дуб адгукнуўся –
Лясны кантрабас.
І нельга, і нельга
Маўчаць спевакам –
Шчыглам, берасцянкам,
Вясёлым драздам!
І, выдумшчык самых
Спакуслівых нот,
Спяваў салавейка
Ўсю ноч навылёт.
Падобныя старонкі
- якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака
- -апасіяната
- зрабі-гучней
- музыка
- музыка-3642
творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-музыка-лесу.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1