Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-музыка-лесу

Эдзі Агняцвет — Музыка лесу

Зялёную форму
Надзелі лясы;
Умытыя ліўнем,
Растуць верасы.

Прыслухаўся вецер –
Стары дырыжор:
Ці сёння гатовы
Салісты і хор?

Спачатку на клёнах
Зайгралі лісты,
Азваліся травы,
Густыя кусты.

І сосны на скрыпках
Зайгралі ў адказ,
І дуб адгукнуўся –
Лясны кантрабас.

І нельга, і нельга
Маўчаць спевакам –
Шчыглам, берасцянкам,
Вясёлым драздам!

І, выдумшчык самых
Спакуслівых нот,
Спяваў салавейка
Ўсю ноч навылёт.

Падобныя старонкі

творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-музыка-лесу.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:04 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki