Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-маме

Гэта старая версія дакумента!


Эдзі Агняцвет — Маме

Калі б магла вясёлку з неба зняць,
Я падарыла б маме.
Каб з хмарак я магла дыван саткаць,
Я падарыла б маме!

Пралескі ўсіх лясоў і стужкі рэк
Я падарыла б маме.
I ласку, і цяпло на доўгі век
Я падарыла б маме!

Святло бяроз і песеньку малой
Сініцы сінякрылай –
Хачу паднесці ўсё, што мне самой
Матуля падарыла.

Падобныя старонкі

  • эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-саўка-за-сталом
  • эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-зямля-з-блакітнымі-вачамі
  • эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-хто-пачынае-дзень
  • эдзі-агняцвет
  • эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-ціхі-вечар
творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-маме.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki