Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-ледзянцы

Гэта старая версія дакумента!


Эдзі Агняцвет — Ледзянцы

Аднойчы на канцэрце
Сядзелі малайцы,
Пад музыку смакталі
З ахвотай ледзянцы.

Паперкі шамацелі,
Нібы асенні ліст…
А ў гэты час дзівосны
Паказваў піяніст.

Спявалі ў зале рэкі,
Вырасталі бары,
Успыхвалі маланкі
Над вежамі ўгары.

Цікава, што пачулі
Тры хлопцы-ласуны?
Ім сніліся, напэўна,
Цукерачныя сны?

Паперкі шамацелі,
Танчэлі ледзянцы…
Аднойчы на канцэрце
Сядзелі малайцы.

Давайце іх навучым
Знайсці музычны слых,
Каб шанаваць суседзяў,
Ды і сябе саміх!



Крыніца: Газета «Ніва». – 2003. – 17 жн. (№33)

Падобныя старонкі

творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-ледзянцы.1755964690.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki