творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-ледзянцы
Гэта старая версія дакумента!
Эдзі Агняцвет — Ледзянцы
Аднойчы на канцэрце
Сядзелі малайцы,
Пад музыку смакталі
З ахвотай ледзянцы.
Паперкі шамацелі,
Нібы асенні ліст…
А ў гэты час дзівосны
Паказваў піяніст.
Спявалі ў зале рэкі,
Вырасталі бары,
Успыхвалі маланкі
Над вежамі ўгары.
Цікава, што пачулі
Тры хлопцы-ласуны?
Ім сніліся, напэўна,
Цукерачныя сны?
Паперкі шамацелі,
Танчэлі ледзянцы…
Аднойчы на канцэрце
Сядзелі малайцы.
Давайце іх навучым
Знайсці музычны слых,
Каб шанаваць суседзяў,
Ды і сябе саміх!
Крыніца: Газета «Ніва». – 2003. – 17 жн. (№33)
Падобныя старонкі
- цукеркі-3444
- цукеркі
- эдзі-агняцвет
творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-ледзянцы.1755963880.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin