Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-зямля-з-блакітнымі-вачамі

Гэта старая версія дакумента!


Эдзі Агняцвет — Зямля з блакітнымі вачамі

Зямля з блакітнымі вачамі –
Раздолле рэчак і лугоў!
Тут называюць Васількамі
На Беларусі хлапчукоў,

Звіняць крыніцы, як цымбалы,
Сцяжынкі свецяць у лясах.
Палі, узгоркі, перавалы –
Прасторны шлях, далёкі шлях!

Краіна славы партызанскай,
Краіна міру і даброт!
Ты – наша гордасць,
Наша казка,
Як сонца, шчодры твой народ.

Твае сыны,
Твае унукі,
Мы любім гул тваіх бароў.
І рэкі цягнуцца, як рукі,
Да цёплых, верных рук сяброў.

1976 г.

Падобныя старонкі

  • эдзі-агняцвет
  • эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-маме
  • эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-ціхі-вечар
  • эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-хто-пачынае-дзень
  • эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-саўка-за-сталом
творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-зямля-з-блакітнымі-вачамі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki