творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-дудка
Гэта старая версія дакумента!
Эдзі Агняцвет — Дудка
Мы з дзедам дудку змайстравалі,
Яна зайграла на зары,
Музычнай казкаю назвалі –
Прыходзьце,
слухайце, сябры!
Сініцы, берасцянкі быццам
З акенца дудачкі ляцяць.
А як паклічу я крыніцы, –
Галаснікі аж зазвіняць!
І над усёй зямлёй, здаецца,
Вясёлка звонкая ўзышла.
Жывое мае дудка сэрца –
Для песень шчырых і святла.
Падобныя старонкі
творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-дудка.1755964690.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin