творы:змітрок-бядуля:змітрок-бядуля-дудачка
Змітрок Бядуля — Дудачка
Баю, баю баечку,
Граю, граю граечку.
Я пайшоў далінаю,
Вузкаю сцяжынаю.
Там над самай рэчкаю,
Ёсць кусты з парэчкамі.
Пад высокай кручаю –
Крапіва пякучая.
Ёсць лазіна стройная,
Гладкая і роўная.
Выразаў я дудачку,
Дудачку-пагудачку.
Засвістаў я птушкаю,
Птушкаю-пяюшкаю.
Заіграў я граечку,
Траля-траляляечку.
Рэхі пакаціліся –
Жаўранкі здзівіліся.
Камары зляцеліся –
Ім свістаць хацелася.
Пчолкі пазбіраліся –
Ім свістаць жадалася.
Г'ускі тпрывалюхалі,
Дудачку паслухалі.
– Дай нам, дай нам дудачку,
Дудачку-пагудачку.
– Дай нам, дай свісцёлачку
Пасвістаць пад ёлачкай.
Граю, граю граечку,
Траля-траляляечку.
Падобныя старонкі
творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-дудачка.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin