На пліце – дзве нязгасныя даты,
Толькі дваццаць мінула салдату…
Ён у сорак чацвёртым загінуў.
У яго не было яшчэ сына.
Красавік пасылае герою
сон-траву і пралескі свае,
Ліпень мальвай палае лясною,
Верас верасень шчодры дае.
Кусцік ружы узбекскай тут свеціць –
Нам дзяўчынка прыслала здалёк…
Невядомыя воіну дзеці
Зберагуць гэты ціхі куток.