творы:леанід-дайнека:леанід-дайнека-прынясіце-кветкі-салдатам
Леанід Дайнека — Прынясіце кветкі салдатам
Адгулі, адгрымелі гарматы.
Хмары чорныя адплылі.
Прынясіце кветкі салдатам,
Што палеглі на нашай зямлі.
Пакланіцеся нізка-нізка
Тым, хто зведаў агонь і дым,
Строгім помнікам, абеліскам,
Слаўным зорачкам баявым.
Ля салдацкіх магіл памаўчыце…
Кожны з мужных салдат збярог
Цішыню, і сонца ў блакіце,
І сцяжынку на школьны парог.
Падобныя старонкі
творы/леанід-дайнека/леанід-дайнека-прынясіце-кветкі-салдатам.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin