творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-гульні-прыдумкі
Гэта старая версія дакумента!
Эдзі Агняцвет — Гульні-прыдумкі
Паляцець бы нам зімой
Да вясны прывольнай!
Янка – брацік меншы мой –
На забавы здольны.
– Дзьмухаўцоў нам не стае! –
І малюе Янка –
Узнікае на стале
Жоўтая палянка.
Пчолы раптам загулі,
Хіба пчолка лодар?
Будзе ліцца па зямлі
Самы смачны водар.
У мяне ж вясна свая:
Травень, бэз ліловы.
Я малюю салаўя
Ў лесе вечаровым.
Ад вясны памкнёмся мы
Зноў да снежнае зімы!
Мы гуляем,
Выдумляем…
Падобныя старонкі
- прыход-вясны
- сустрэча-вясны
- гуканне-вясны
творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-гульні-прыдумкі.1755963880.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin