Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-трэба-маму-шанаваць

Васіль Жуковіч — Трэба маму шанаваць

Дапаможам нашай маме:
паліем вазоны самі.
Мы пасуду будзем мыць
і ката свайго карміць.
Нам гуляць яшчэ не час,
пачакайце, гульні, нас.

Прыбярэм у доме самі,
хай прыемна будзе маме.
Трэба маму шанаваць,
трэба ёй дапамагаць.
Нам гуляць яшчэ не час,
пачакайце, гульні, нас.

Так з сястрою мы рашылі.
Вось пасуду і памылі,
мы вазоны палілі,
малачка кату далі.
Пачакалі гульні нас –
надышоў гуляць нам час.

Падобныя старонкі

творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-трэба-маму-шанаваць.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki