Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-грамацеі

Гэта старая версія дакумента!


Эдзі Агняцвет — Грамацеі

Саня – першы грамацей,
А за ім ідзе Мацей.
Саня піша:
«Роўна ў восім
На футбол з’евіцьца просім».
– Непісьменная аб’ява,
Класу нашаму – няслава!
Раззлаваўся грамацей.
Перапісвае Мацей:
«У нідзелю роўна ў восям
На футбол з’явіца просям».
– І куды вы ўсе глядзелі?
Не ў «нідзелю»,
А ў «недзелю», –
Хомка – трэці грамацей –
Напісаў яшчэ прасцей.
Цэлы стос паперы чыстай
Сапсавалі футбалісты…

Падобныя старонкі

  • эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-зямля-з-блакітнымі-вачамі
  • эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-ціхі-вечар
  • эдзі-агняцвет
  • эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-саўка-за-сталом
  • эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-маме
творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-грамацеі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki