Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-вельмі-ветлівы-мікіта

Гэта старая версія дакумента!


Эдзі Агняцвет — Вельмі "ветлівы" Мікіта

У спякоту або ў студзень,
Між палёў і гарадоў,
Людзі ўсе ідуць як людзі:
– Добры дзень!

– Салют!

– Здароў!


Усміхнецца той другому –
I абодвум весялей.
Толькі ён выходзіць з дому,
Як гусак ці Бармалей:

I надзьмуты, і сярдзіты
Вельмі «ветлівы» Мікіта!
Ён паклаў свой «добры дзень»
У партфель або ў кішэнь?

I каго ён пераймае?..
У дрымучых джунглях слон
Галавой слану ківае –
Аддае і слон паклон.

А як звонка ў пушчы нашай!
Берасцянка: – Цінь-цінь-цень!
– Добры дзень! – шчыгол адкажа.
Праўда, пень маўчыць як пень.

I надзьмуты, і сярдзіты
Вельмі «ветлівы» Мікіта!
Ён паклаў свой «добры дзень»
У партфель або ў кішэнь?

Падобныя старонкі

  • эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-зямля-з-блакітнымі-вачамі
  • эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-ціхі-вечар
  • эдзі-агняцвет
  • эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-саўка-за-сталом
  • эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-маме
творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-вельмі-ветлівы-мікіта.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki