Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:цішка-гартны:цішка-гартны-бяздольны

Гэта старая версія дакумента!


Цішка Гартны — Бяздольны

Пасвячаю Януку Купалу


Цяжка жыць без долі,
Што рабіць — не знаю;
Хіба на свет выйду,
Долі пашукаю.
Выйду пад гаёчак,
Крыкну на ўсё поле:
Гдзе так запрапала
Ты без сэрца, доля?!.
Можа, ты, зялёны,
Родненькі гаёчак,
Схаваў маю долю
Ў цёмны вугалочак?
Эй, скажы, мой мілы,
Пашкадуй дзяціну,
Памажы ты гору,
Паймі сіраціну!
Дарма я пытаю:
Шуміць лес няміла…
Не пачула доля,
Эх, пачуй, магіла!..

Капыль, 1909

Падобныя старонкі

  • цішка-гартны/цішка-гартны-трэскі-на-хвалях
  • цішка-гартны/цішка-гартны-думкі
  • цішка-гартны/цішка-гартны-свае-блінцы
  • цішка-гартны/цішка-гартны-спатканне
  • цішка-гартны/цішка-гартны-зміцер-жылуновіч-штрэйкбрэх
творы/цішка-гартны/цішка-гартны-бяздольны.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki