Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:цішка-гартны:цішка-гартны-бяздольны

Цішка Гартны — Бяздольны

Пасвячаю Януку Купалу


Цяжка жыць без долі,
Што рабіць — не знаю;
Хіба на свет выйду,
Долі пашукаю.
Выйду пад гаёчак,
Крыкну на ўсё поле:
Гдзе так запрапала
Ты без сэрца, доля?!.
Можа, ты, зялёны,
Родненькі гаёчак,
Схаваў маю долю
Ў цёмны вугалочак?
Эй, скажы, мой мілы,
Пашкадуй дзяціну,
Памажы ты гору,
Паймі сіраціну!
Дарма я пытаю:
Шуміць лес няміла…
Не пачула доля,
Эх, пачуй, магіла!..

Капыль, 1909

Падобныя старонкі

творы/цішка-гартны/цішка-гартны-бяздольны.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki