творы:цётка-алаіза-пашкевіч:цётка-з-прыску-ды-ў-агонь
Гэта старая версія дакумента!
Цётка — З прыску ды ў агонь
Аднага разу вёз гаспадар збожжа да млына. Па дарозе крыху рассыпаў. Угледзелі гэта галубы, прыляцелі і давай кляваць зярняты. Якраз на тое прыбег пявун, разагнаў галубоў і сам пачаў дзюбаць. Галубы дужа зазлавалі дый кажуць: «Мы табе шальмоўства такога не даруем, паскардзімся каму трэба».
Паляцелі да каршуна і давай на пеўня чаўпці. А каршуну была на руку гэта скарга; ён скарыстаў яе і расправіўся па-свойму: спачатку з'еў пеўня, а после закусіў галубамі.
Падобныя старонкі
- цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-мора
- цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-прысяга-над-крывавымі-разорамі
- цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-міхаська
- цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-сварба
- цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-алаіза-пашкевіч
творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-з-прыску-ды-ў-агонь.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1