Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:цётка-алаіза-пашкевіч:цётка-з-прыску-ды-ў-агонь

Цётка — З прыску ды ў агонь

Аднага разу вёз гаспадар збожжа да млына. Па дарозе крыху рассыпаў. Угледзелі гэта галубы, прыляцелі і давай кляваць зярняты. Якраз на тое прыбег пявун, разагнаў галубоў і сам пачаў дзюбаць. Галубы дужа зазлавалі дый кажуць: «Мы табе шальмоўства такога не даруем, паскардзімся каму трэба».
Паляцелі да каршуна і давай на пеўня чаўпці. А каршуну была на руку гэта скарга; ён скарыстаў яе і расправіўся па-свойму: спачатку з'еў пеўня, а после закусіў галубамі.

Падобныя старонкі

творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-з-прыску-ды-ў-агонь.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki