творы:цётка-алаіза-пашкевіч:цётка-вам-суседзі
Гэта старая версія дакумента!
Цётка — Вам, суседзі
Вам, суседзі, вам, кумочкі,
Беларусы-галубочкі,
Пяю з сэрца, падцінайце,
Вы грамадай голас дайце.
Зложым песню цэлым людам.
Выйдзе пекна, стане цудам.
Як свет светам яшчэ стаў,
Такой песні не слухаў:
Восем, дзевяць… і мільён
Грудзей зльецца ў адзін тон,
Дадуць песню, а ў ёй труд,
Доля, жыцце. Ці ж не цуд?
Ад вякоў мы, братцы, спалі,
А тут разам заспявалі.
1905
Падобныя старонкі
- цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-міхаська
- цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-прысяга-над-крывавымі-разорамі
- цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-мора
- цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-сварба
- цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-алаіза-пашкевіч
творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-вам-суседзі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1