Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:цётка-алаіза-пашкевіч:цётка-вам-суседзі

Цётка — Вам, суседзі

Вам, суседзі, вам, кумочкі,
Беларусы-галубочкі,
Пяю з сэрца, падцінайце,
Вы грамадай голас дайце.
Зложым песню цэлым людам.
Выйдзе пекна, стане цудам.
Як свет светам яшчэ стаў,
Такой песні не слухаў:
Восем, дзевяць… і мільён
Грудзей зльецца ў адзін тон,
Дадуць песню, а ў ёй труд,
Доля, жыцце. Ці ж не цуд?
Ад вякоў мы, братцы, спалі,
А тут разам заспявалі.

1905

Падобныя старонкі

творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-вам-суседзі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki