Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:францішак-багушэвіч:францішак-багушэвіч-хмаркі

Францішак Багушэвіч — Хмаркі

Хмаркі цёмныя, мае братанькі!
Вецер гоне вас без дарожанькі,
I нігдзе ж для вас няма хатанькі…
Адпачынеце аж у Божанькі!

Гдзе радзіліся, гдзе ж вы, хмарачкі,
Гдзе «тутэйшымі» называліся!
Леціцё усё, так як ярачкі…
Хоць бы трошкі гдзе затрымаліся!

Зямлі родненькай, знаць, няма у вас,
Ні вуголчыка, ні прытулачку.
А тут вецер дзьме горшы раз у раз,
Леціце жа вы без ратуначку!..

Летучы, слязой зямлю росіце,
Аж шумяць лісткі, зелянее лес;
Уміраючы, жыццё носіце,
Усяму жыццё, сабе толькі крэс!

Падобныя старонкі

творы/францішак-багушэвіч/францішак-багушэвіч-хмаркі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki