Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзіслаў-галубок:уладзіслаў-галубок-забытая-хатка

Гэта старая версія дакумента!


Уладзіслаў Галубок — Забытая хатка

Над соннай далінай
Відаць хмызнячок,
Пры ім сірацінай
Хацінка-дамок.

Жыве там гаротны
Дзядуля з дня ў дзень,
Збалелы, маркотны,
Снуе толькі цень.

Калісь быў ён молад,
Дуж быў, як той леў;
I холад і голад
Ён занішто меў.

Жыццё прамінула,
Як сон той вясной, –
Старога сагнула
Бяда, неспакой;

Меў дзетак – вось сына
Забрала вайна;
Другога машына
У магілу звяла;

За імі і маці
Пайшла на той свет…
Астаўся у хаце
Адзін-адным дзед.

Сядзіць скачанеўшы,
Сагнуты дугой,
Не піўшы, не еўшы,
З нямою душой…

Віхура за хатай
Гудзіць і шуміць,
З пагудкай заклятай
У шыбы гручыць.

I як бы галосіць
Над ім, сіратой,
I нібыта просіць
На вечны спакой…

Крапіўся дзядуля –
Займацца стаў дух,
Прыйшла смерць-зязюля,
Як свечка, патух.

Чырвонае сонца
З-за лесу ўзышло,
У хатцы аконца
Агнём заліло,

Ды хатка пустая –
Ужо дзеда няма!
Цяпер там гуляе
I холад, і цьма.

Падобныя старонкі

  • нашы-хаты
  • уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля-пра-маю-старую-хатк
  • просім-у-хату-госцейкі-нашы
  • хаты-беларусаў
  • людчына-хата
творы/уладзіслаў-галубок/уладзіслаў-галубок-забытая-хатка.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki