творы:уладзіслаў-галубок:уладзіслаў-галубок-ганка
Уладзіслаў Галубок — Ганка
У п'есе Уладзіслава Галубка «Ганка» распавядаецца трагічная гісторыя пра выхаванага ў багатай сям'і студэнта Васіля і сялянскую дзяўчыну Ганку, якія кахаюць адзін аднаго. Але апякунка Васіля, хітрая палкоўніца, паварочвае справу так, што Васіль жэніцца з Марыляй – дачкой багатай памешчыцы Пясецкай. Тым самым гэтае вяселле папраўляе разбураную палкоўніцкую гаспадарку.
Ганка рэагуе на ўсё гэта знешне спакойна, ды толькі праз нейкі час нараджае дзіця ад Васіля, а сама топіцца ў рэчцы. Васіль спрабуе выправіць становішча, але разумее, што ўжо позна.
Падобныя старонкі
творы/уладзіслаў-галубок/уладзіслаў-галубок-ганка.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin