творы:уладзімір-ягоўдзік:уладзімір-ягоўдзік-восень-на-парозе
Уладзімір Ягоўдзік — Восень на парозе
Учора з раніцы і да самага вечара дажджыла. А сёння зусім па-ліпеньску спякотлівы дзень. I цішыня. Толькі дзесьці звонка цінькаюць сінічкі. Помніце такую прыказку: «У верасні сініца ў госці восень запрашае»?
Восень – на парог, а шматлікае крылатае войска – у вырай. Першымі ў заморскія краіны адлятаюць стрыжы і ластаўкі. За імі выпраўляюцца пліскі, буслы, шпакі… А ў канцы верасня адлятаюць жураўлі.
Падобныя старонкі
творы/уладзімір-ягоўдзік/уладзімір-ягоўдзік-восень-на-парозе.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:04 — vedybeadmin