Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-караткевіч:уладзімір-караткевіч-лісце

Гэта старая версія дакумента!


Уладзімір Караткевіч — Лісце

Восень прайшла пералескамі,
Па няголеным ржышчы ніў,
Чырвонымі арабескамі
Лісце лес ураніў.
Глянь на зямлю залатую,
Пяшчотную, сумную, чыстую,
Нехта па ёй вандруе,
Ў паветра ўзнімаючы лісце.
Струменьчыкам тонкім лісце.
Медзь на азёрах сплывае,
Сум у небе імглістым…
Як песня, з галін злятае
Лісце, лісце,
Залацістае лісце,
Сто лісцяў,
Дзесяць лісцяў,
Ліст.

Падобныя старонкі

  • аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-ліст-з-палону
  • анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-як-ападае-ліст
  • еўдакія-лось/еўдакія-лось-мінулагодні-ліст
  • уладзімір-караткевіч/уладзімір-караткевіч-лісце-каштанаў
  • уладзімір-караткевіч/творчасць-уладзіміра-караткевіча
творы/уладзімір-караткевіч/уладзімір-караткевіч-лісце.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki