творы:уладзімір-жылка:уладзімір-жылка-хараство
Гэта старая версія дакумента!
Уладзімір Жылка — Хараство
Няясны і трывожны сны людства,
І блудны цёмныя яго дарогі,
Але па-над будзённыя трывогі
Узносіць нас туга да хараства.
Так дробная вясковая дзятва
З-пад курных стрэх (прытулак іх убогі)
Да рэчкі бег кіруе на разлогі,
Дзе яснасць вод і золата жарства.
І верым мы, што злучны дух і маса,
Гармонія ў жыцці і сэнс-акраса;
Прытулак ёсць, дзе адпачьць ільга,
Дзе дасканаласці чаруе ўсмешка.
Ды дзіўна неяк: хістка сцежка
І да яго вядзе людство туга.
1923
Падобныя старонкі
творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-хараство.1755963873.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin