Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-жылка:уладзімір-жылка-туман

Гэта старая версія дакумента!


Уладзімір Жылка — Туман

Навіс пасцілкаю туман,
З імглы сатканы часта-густа,
Заслаў лес, поле і курган,
Паўзе да хат, як смоўж той тлусты.
I быццам цяжкі грэх жыцця,
На сэрца шэрай лёг жудою,
I яснасць дум і пачуцця
Прыкрыў, халодны ён, сабою.

1923

Падобныя старонкі

  • аляксей-пысін/аляксей-пысін-туман
  • уладзімір-жылка
  • васіль-быкаў/васіль-быкаў-у-тумане
  • туман
  • першы-парушальнік
творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-туман.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki