Навіс пасцілкаю туман, З імглы сатканы часта-густа, Заслаў лес, поле і курган, Паўзе да хат, як смоўж той тлусты. I быццам цяжкі грэх жыцця, На сэрца шэрай лёг жудою, I яснасць дум і пачуцця Прыкрыў, халодны ён, сабою. 1923