творы:уладзімір-жылка:уладзімір-жылка-сёмуха
Гэта старая версія дакумента!
Уладзімір Жылка — Сёмуха
Начыста змецены і вуліца й двары,
Ля ганка і варот паўбітыя бярозкі –
Сягоння Сёмуха, сягоння свята вёскі.
I весялейшае не знойдзецца пары.
Пагодны, ясны дзень. У полі і ў бары
Паветра хмельны пах, смяюцца сонца коскі,
А ў хаце бел абрус, падходны блін дар Боскі
I шчасцем свецяцца мужычыя твары.
І веру радасна я болей, чым калі,
Ў вялікі лёс і шлях Радзімае зямлі:
Абуджаны народ быліц дазнае сказ –
Узрушыць як адзін пры свеце бліскавіцы.
Прыйдзі хутчэй! Я жду цябе, жаданы час.
Дай думам сёмушным і казкам дай здзяйсніцца.
1921
Падобныя старонкі
- янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх
- вянок-санетаў
- максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш
- санет
- максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі
творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-сёмуха.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1