творы:уладзімір-жылка:уладзімір-жылка-палімпсест
Гэта старая версія дакумента!
Уладзімір Жылка — Палімпсест
Ёсць рукапісы, змест якіх сцярты, ледзь знаць
Ці нат другі напісан сэнс бязбожна.
Іх палімпсестамі прынята здаўна зваць,
I першы іхні змысл пайме не кожны.
Краіна родная! Так сталася й з табой.
Багацце й хараство твае прыроды
I прошласць слаўную змяшаў чужак з гразёй
I словы вывеў гідкія для зводу.
Але працоўны дух, разбіўшы мур турмы,
Здалеў вяковы бруд паганы змесці.
I з дзіўнай любасцю чытаем тое мы,
Што захавалася на палімпсесце.
1921
Падобныя старонкі
- уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-марта
- уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-каханне
- уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-меч
- уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-хараство
- уладзімір-жылка
творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-палімпсест.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1