Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-жылка:уладзімір-жылка-няма-збавення

Гэта старая версія дакумента!


Уладзімір Жылка — Няма збавення...

Няма збавення
Апроч пекнаты.
Ў маім маленні
Адзіная ты.
Аднэй між дзеваў
І верных жанок
Высокіх спеваў
Адвечны зарок!
Прамень світання
І сонечны госць,
Людзей вітання
Ты вартая ёсць!
О, будзь хвалёна,
Вялічана будзь! –
Табой збавёны
Не вызнае жудзь.
Малю й гукаю
У няўхільную сінь:
– З тугой адчаю
Мяне не пакінь!
Ў баі жыццёвым
Адвагі прыдай,
Надзеі словам
Мяне прывітай.
Пакліч павеўна
І радасць разлі,
Дазволь мне пэўна
Ступаць па зямлі.

1925

Падобныя старонкі

творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-няма-збавення.1755963873.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki