Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-жылка:уладзімір-жылка-на-ростані

Гэта старая версія дакумента!


Уладзімір Жылка — На ростані

На ростані дарогаў многа,
А лучнасць іх – пахілы крыж.
І вецер лёгкі на разлогах,
І неба яснасць, шыр і выш.

Ранейшай працы дасяганні,
Наўкол – зялёныя жыта;
І свежасць росаў светлых рання,
І траў высокіх любата.

І так прывабны далі, далі
Ў задуме вечнай і смузе,
За той смугою думкі ў жалі,
Нязрадна, вечна у тузе.

І торба вось, і кій дарожны:
Пара ў пуціну мне даўно…
А я – нясмелы і трывожны,
А я – на ростані адно.

1923

Падобныя старонкі

творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-на-ростані.1755963873.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki