творы:уладзімір-жылка:уладзімір-жылка-матылі
Гэта старая версія дакумента!
Уладзімір Жылка — Матылі
Помню — хлопчыкам маленькім
Падабаў я зелень ніў
І на пожні, каля рэчкі,
Матылёў лавіць любіў.
Так у гульнях і забавах
Дзень за дзень міналі ўслед,
А у ночку на Купалле
Ў лес шукаць бег агняквет.
А цяпер, калі шукаю
Праўды, шчасця для людцоў,
Ці не тое ж дзіцяня я,
Што лавіла матылёў?
Падобныя старонкі
- уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-меч
- уладзімір-жылка
- уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-хараство
- уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-каханне
- уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-марта
творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-матылі.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1