творы:уладзімір-жылка:уладзімір-жылка-максім-багдановіч
Гэта старая версія дакумента!
Уладзімір Жылка — Максім Багдановіч
Санет
Так зайздрасна: насіць вянок паэта
І мець імя задумнае Максім,
Кахаць зямлю з яе жыццём глухім
І песняй перавіць юнацтва леты;
Ад хараства не ведаць іншай мэты
І адшукаць, што горда поўны ім
І родны люд у руху маладым,
І зачарованых палеткаў кветы.
Ды тым цяжэй ў краі чужым заўжды
Счыняць павекі й ведаць, што сюды
Не даляціць зязюлі голас летам
І песня беларуская ў жніво,
І прыгадаць няраз, што мо і ў гэтым
Трагічнае схавана хараство.
1927
Падобныя старонкі
- вянок-санетаў
- максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш
- янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх
- санет
- максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі
творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-максім-багдановіч.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1