Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-жылка:уладзімір-жылка-ляпей-жабрачы-лёс

Гэта старая версія дакумента!


Уладзімір Жылка — Ляпей жабрачы лёс...

Ляпей жабрачы лёс,
У рукі кій, за плечы торба;
Ляпей страха нябёс,
Бясконцы шлях і леры корба;

Ляпей чужыны золь,
Сцякаць ад чорнай працы потам;
Ляпей, не змогшы боль,
Сканаць самотнаму пад плотам, –

Але не лёс раба
З бязволля ўласнага й бяссілля;
Не гэтая жальба,
Не скутыя рабамі крыллі.

Хто волю верна сніць,
Працят лятункам аб вялікім,
Таго не спакусіць
Ні ўладай, ні дабром бязлікім.

І хай прысуд гняце
І нікнуць вербалозы ніца, –
Душы аб пекнаце
Непераможна-думных сніцца.

1923

Падобныя старонкі

  • уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-каханне
  • уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-меч
  • уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-хараство
  • уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-марта
  • уладзімір-жылка
творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-ляпей-жабрачы-лёс.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki