творы:уладзімір-жылка:уладзімір-жылка-душа-мая-тужлівая
Гэта старая версія дакумента!
Уладзімір Жылка — Душа мая тужлівая...
Душа мая тужлівая –
Лілея між балот.
Яна ўзрасла, маўклівая,
Між багны сонных вод.
Ёй сніцца неба сіняе,
Дзе сонечна вясна,
І песняй салаўінаю
Атручана яна.
І нешта патаёмнае
Шапоча родна ціш,
І ў ночы цёмна-цёмныя
Чаруе зорна выш.
Наўкол жа ціна брудная,
І плесня, й гідкі пах,
Чыесь уздыхі трудныя,
Нуда і нейкі жах.
І штось незразумелае
Шуміць-пяе чарот,
Чаго не пойме белая
Лілея між балот.
1921
Падобныя старонкі
- уладзімір-жылка
- уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-каханне
- уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-марта
- уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-хараство
- уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-меч
творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-душа-мая-тужлівая.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1