Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-дубоўка:уладзімір-дубоўка-імжа-і-склізота-і-прык

Гэта старая версія дакумента!


Уладзімір Дубоўка — Імжа, і склізота, і прыкрая золь

Імжа, і склізота, і прыкрая золь
за скрогатам ветру – навалай.
У чмарнасць убралася светава столь,
блакіт ад зямлі адарвала.

Журба расплялася кудлатай лазой,
у сэрца цярушыцца шэрань.
А вецер шпурляе, як морскі прыбой,
пясок і журбу аб каменне.

І скогат, і скарга – спакою нідзе,
пад засцілай ночы – варожасць.
А ўпартасць да мэты вяла і вядзе,
пра шчасце і радасць варожыць…

1922

Падобныя старонкі

  • уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-паляжам-мы
  • уладзімір-дубоўка/лірыка-уладзіміра-дубоўкі
  • уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-часіна-ды-з-сокам-рабі
  • уладзімір-дубоўка
  • уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-як-сінячок-да-сонца-лё
творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-імжа-і-склізота-і-прык.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki