творы:уладзімір-дубоўка:уладзімір-дубоўка-часіна-ды-з-сокам-рабі
Гэта старая версія дакумента!
Уладзімір Дубоўка — Часіна ды з сокам рабіны...
Часіна ды з сокам рабіны,
качаеш мяне ў чарнобыллі.
На дзіды, на востры шыпшыннік
ці сэрца, ці дух мой узбілі.
Калышуцца скаргі і моўкнуць,
разносяцца разам пялёсткі.
Не хоча Ўладзімір Дубоўка
спяваць пад зазубраны лёскат.
Пачаў — хай канчаюць другія,
шляхі — адшукаю сабе я.
Загіну — няхай і загіну,
мне гімнамі будуць завеі.
1925
Падобныя старонкі
- уладзімір-дубоўка/лірыка-уладзіміра-дубоўкі
- уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-як-сінячок-да-сонца-лё
- уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-паляжам-мы
- уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-i-гінулі-яны-за-косы-к
- уладзімір-дубоўка
творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-часіна-ды-з-сокам-рабі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1