Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-дубоўка:уладзімір-дубоўка-цягнік-спяшаўся

Гэта старая версія дакумента!


Уладзімір Дубоўка — Цягнік спяшаўся

Цягнік спяшаўся, сакатаў маркотна,
цягнік сумленна мераў кіламетры.
На ўзгорку, бачылі усе праз вокны,
каліна красавала белsм цветам.

Наводля дзеўчына ў кужэльных шатах
маю дарогу шчасцем вышыць выйшла.
І пад шатром, зялёным і бахматым,
застыла ў млявасці на ўзвышшы.

І хараство істоту агарнула,
каліна белая… нявеста маладая…
Праз вокамгненне з гоманам і гулам
далечыня ад воч яе схавала…

І скардзіцца няма каму, ды дзе там:
цягнік імкнуўся ў небасхіл, у далі.
Каліна красавала белым цветам,
пялёсткі следам ціха абляталі…

1926


Крыніца: Дубоўка У. Выбраныя творы: у 2 т. Т. 1. Вершы. – Мінск: Беларусь, 1965. – 540 с.

Падобныя старонкі

творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-цягнік-спяшаўся.1755963872.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki