творы:уладзімір-дубоўка:уладзімір-дубоўка-ты-дэкляруеш-мне-долю
Гэта старая версія дакумента!
Уладзімір Дубоўка — Ты дэкляруеш мне долю...
Ты дэкляруеш мне долю і волю?
Мне на чужой старане трэ палацы?
Ты мне гаворыш, што злёт груганоў
Знішчыў мой край, смерць гняздо там звіла?..
Бедны ён? Пушчы? Балоты? Каменне?
Стогне народ пад пятой жыцця-ката? –
Годзе! Чакаю я толькі той дзень,
Сталлю калі акуецца рука!
Вецер! Мой вольны браточак ты вецер!
Крылле мне!.. Крылле свае мне пазычыш?! –
Я паляту, паляту… Хай жыве
Край сасонак, кляноў і лазы!..
Дам тым вадзіцы, што б’юцца за шчасце,
Тых пракляну, што нам юдамі сталі…
Прыйдзе наш час, веру – прыйдзе наш час!
Вецер! Мой любы! –
Чакаюць там нас…
1922
Падобныя старонкі
- святло-радзімы
- свой-край
- мой-край
- васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-будучыня
- авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-я-спяваю-ты-спявай
творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-ты-дэкляруеш-мне-долю.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1